Тумаш Вітаўт (20.12.1910, в. Сьлягліца, цяпер Вялейскі раён Менскай вобласьці - 23.04.1998, Нью-Ёрк), грамадзкі дзеяч, гісторык. Скончыў Віленскую Беларускую гімназію і мэдыцынскі факультэт Віленскага Ўнівэрсытэту (1937), актыўны дзеяч Беларускага Студэнцкага Саюзу. У 1940-1941 г. - старшыня філіі Беларускага Камітэту Самапомачы ў Ліцманштаце (Лодзі), зь ліпеня 1941 г. да другой паловы лістапада 1941 г. - бурмістар Менску. Напрыканцы 1941 г. выехаў у Нямеччыну, дзе займаўся лекарскай практыкай. Рэдагаваў беларускую газэту «Раніца», што выпускалася ў Бэрліне, працаваў у бэрлінскім аддзеле Самапомачы. З 1948 г. жыў у ЗША, адзін з закладальнікаў Беларускага інстытуту навукі і мастацтва ў Нью-Ёрку, ягоны старшыня (1955-1982), займаўся навуковай працаю, у прыватнасьці, скарыназнаўствам.

Крыніца: Лявон Юрэвіч. Літаратурны рух на эміграцыі. Менск, БГА, 2002.

Паведаміць пра недакладнасьць