Шчаглоў Мікола (на эмігр. Куліковіч; 04.04.1896, Смаленшчына - 31.03.1969, Чыкага), кампазытар, пэдагог. З 1936 г. працаваў у Менску. У гады нямецкай акупацыі пісаў музыку для менскага тэатру эстрады, напісаў некалькі опэр. Летам 1944 г. выехаў у Нямеччыну, дзе выдаў кнігу «Беларуская музычная культура». З 1950 г. жыў у ЗША. Аўтар зборнікаў песьняў, прац па гісторыі музыкі, шматгадовы рэгент хору беларускай грэка-каталіцкай царквы ў Чыкага.

Крыніца: Лявон Юрэвіч. Літаратурны рух на эміграцыі. Менск, БГА, 2002.

Паведаміць пра недакладнасьць