Случанін Лявон (сапр. Шпакоўскі; 1914-1995), беларускі паэт. Нарадзіўся ў в. Лучнікі Слуцкага пав. Вучыўся ў Слуцкім педтэхнікуме, Менскім педагагічным інстытуце, які закончыў у 1936 г. Быў рэпрэсаваны, высланы на будову Беламорска-Балтыйскага канала, у Варкуцінскія шахты. Пад час нямецкай акупацыі жыў у Беларусі, працаваў у рэдакцыі «Газэты Случчыны», а ў 1944 г. выйшла яго гістарычная паэма «Рагнеда». Летам 1944 г. выехаў у Нямеччыну, дзе праз год быў арыштаваны савецкімі органамі, адпраўлены ў лагер. Пасля вызвалення жыў у Салігорску, друкаваўся.

Крыніца: Юры Туронак. Беларуская кніга пад нямецкім кантролем (1939-1944). Менск, 2002.

Паведаміць пра недакладнасьць