абвастрыцца, -вострыцца; зак.
1. Зрабіцца танчэйшым, вастрэйшым (пра рысы твару); завастрыцца.
Цімашкоў за апошнія гады вонкава змяніўся: крыху схуднеў тварам, лоб пасеклі маршчыны, абвастрыліся скулы. “Беларусь”.
2. Зрабіцца вастрэйшым, рэзка выяўленым (пра пачуцці, адчуванні, якасці і пад.).
Зрок абвастрыўся.
// Набыць цяжэйшую форму.
Хвароба абвастрылася.
3. Зрабіцца больш напружаным, жорсткім (пра якія-н. адносіны, супярэчнасці і пад.).
Барацьба на шахматным турніры абвастрылася. У эпоху імперыялізму рэзка абвастрыліся супярэчнасці паміж метраполіямі і калоніямі.

Паведаміць пра недакладнасьць