аслабаніць, -ню, -ніш, -ніць; зак. Разм.
1. што. Зрабіць пустым, парожнім, нічым не занятым. Госці.. павесілі верхнюю вопратку на вешалку, якую Вольга гасцінна аслабаніла ад свайго адзення. Корбан. Трэба было скарэй сцерці гэты лён, каб аслабаніць ток. Чарнышэвіч.
// Пакінуць, вызваліць што-н. [Начальнік:] — У дваццаць чатыры гадзіны аслабаніць гэту кватэру. Лынькоў.
2. каго-што. Тое, што і вызваліць (у 1, 2 знач.). Аслабаніць ваеннапалонных. Аслабаніць горад.
3. каго-што. Вызваліць каго-, што-н. з таго або ад таго, што трымае, не адпускае. Аслабаніць сініцу з сіла.
// Даць палёгку каму-, чаму-н. Аслабаніць рукі.
// перан. Перастаць абцяжарваць, скоўваць каго-н. у яго дзеяннях, учынках. Аслабаніць ад апекі.
4. каго. Дазволіць не выконваць які-н. абавязак. [Кацярына:]— Ад усякіх іншых работ аслабаніце, каб можна было сядзець усё лецечка толькі на сваім участку. Кулакоўскі.
// Вызваліць, зняць з пасады. Абдумаўшы грунтоўна коўзкае пытанне, Заяву падала [Ліса:] “Прашу аслабаніць па ўласнаму жаданню”. Валасевіч.

Паведаміць пра недакладнасьць