бурбалка
набраць як бурбалак на вадзе. Пра марнасць намаганняў штосьці зрабіць. Янк., Пар., 108.
дзяўчынка як бурбалка. Маладз. Ухв. Пра дагледжаную, сытую дзяўчынку. ФСБМ 1, 473; Гілевіч 2007, 71.
лопнуць як бурбалка. Беласт. Іран. Пра нейкую справу, пачынанне, што хутка закончылася нічым. «Ніва», 1978, № 46.
скула як бурбалка. Сміл. Пра вялікую скулу, якая нарывае. Шатэрнік, 38.
моцы ў каго/дзе як у бурбалцы на вадзе. Іран. Пра нешта эфемернае, слабое, што хутка знікае. Янк., Пар., 104.

Паведаміць пра недакладнасьць