верабей
непаспешны як мядзведзь за вераб'ём. Гл. мядзведзь.
як у каморы пасля вераб'ёў [чыста]. Гл. камора.
авадні як вераб'і. Леп. Пра вялікіх і дакучлівых аваднёў. ЗВалодзінай.
валтузіцца як вераб'і ў гнаі. Мін. Няўхв. Пра нейкую дробязную мітусню, валтузню. ЛЦ, 63.
Дзеці як вераб'і: пакуль голыя - у гняздзе, а як апярыліся - паляцелі. Бераст. Прык. Пра непазбежнасць адыходу дзяцей з бацькоўскай хаты. ФА.
накінуцца (наляцець) як вераб'і на спелыя каноплі (на спелае проса). Жлоб. Няўхв. Пра паспешлівы, таропкі напад на ежу дзятвы. ЛЦ, 72.
унадзіцца як вераб'і ў проса. Ваўк. Няўхв. Пра нейкую звычку чалавека, непрыемную для іншых. Высл., 405.
кусочак як вераб'ю ўклюнуць. Глуск. Пра вельмі малы кавалачак ежы. Мат., 116.
як вераб'ю дзеўбануць чаго. Пра нешта ў малой колькасці, найперш пра ежу. Санько, 20.
жыццё як у таго вераб'я: скача па сцежцы ды гаўно клюе. Рэч. Жарт. Пра беднае, незабяспечанае, нявартае чалавечае жыццё. Pietkiewicz, 398.
як у вераб'я пад каленкамі што. Акц. Жарт. Пра нешта зусім нязначнае, непрыкметнае. ДА.
як з вераб'я часавы. Мсцісл. Іран. Пра чалавека, зусім непрыгоднага да нейкай справы. Юрчанка 1998, 174.
як у старага вераб'я калена. Леп. Жарт. Пра нейчыя не вельмі развітыя мышцы рук. ЗВалодзінай.
жыць як верабей у веніку. Віл., Смарг. Пра жыццё ў нястачы, у пастаянным страху. МК, 308; Сцяшковіч, 614.
адна як верабей. Слуцк. Пра адзінокага чалавека. МК, 232.
вузел як гарабей. Бар. Насмешл. Пра вялікі, неахайны вузел, пра няўменне кагосьці вязаць вельмі малыя, непрыкметныя вузлы. СПЗБ 1, 335.
клюнуць як верабей. Жарт. Пра чалавека, які зусім мала з'еў. Янк., Пар., 86.
круціцца як верабей на сучку. Мсцісл. Жарт. 1. Пра мітуслівага, неспакойнага чалавека. 2. Пра дзеянні чалавека, які стараецца неяк пратрымацца ў жыцці. Юрчанка, 180.
натапырыцца як верабей. Лаг. Жарт. Пра чалавека, які з супрацівам, насцярожана прымае нейкае паведамленне. Высл., 353.
от даў пылі (духу) як верабей кабылі. Ваўк. п., Клім., Шкл. Іран. Пра напад, агрэсію кагосьці бяссільнага, параўнальна нязначнага, незаўважнага. Нос., 31; Federowski, 73, 83; Бялькевіч, 300.
папасціся як верабей у шапку. Насмешл. Пра чалавека, які патрапіў у нявыкрутнае становішча. Ляцкий, 33.
прынёс як верабей. Пра малы аб'ём ці вагу прынесенага. Янк. Пар., 134.
Слова як верабей: вылеціць і не паймаеш. Рэч. Прык. Пра незнішчальнасць і незваротнасць сказанага. Pietkiewicz, 383.
узяць што як верабей. Ваўк. п. Пра невялікую колькасць узятага кімсьці. Federowski, 324.
ціўкаць як верабей. Жарт. Неяк паціху падаваць пра сябе знакі, пускаць голас, паціху жыць. Янк., Пар., 188.
шавяліцца (шумець, разгуляцца) як верабей у веніку. Докш. Іран. Пра няўдалае пагулянне ў зусім неспрыяльных для таго ўмовах. Tyszkiewicz, 433; Шпилевский, 187; Нос., 185; Dybowski, 192; Дуб., Нар., 2.

Паведаміць пра недакладнасьць