воран
круціцца што воран над кроўю. Мсцісл. Асудж. Пра нечыя злавесныя, варожыя намеры. Юрчанка 1977, 224.
Сорам не воран - вочы не выдзяўбе. Капатк. Прык. Пра фізічную неадчувальнасць сораму. ПП 2, 347.
як ворын крыви жилаить. Смал. п. Асудж. Пра злачынныя намеры альбо помсту каго-н. Добр., Смол., 360.
як ворану мыла, так умертаму паможа кадзіла. Іран. Пра безвыніковасць якой-н. дапамогі, адбывання справы. Federowski, 320.

Паведаміць пра недакладнасьць