вушка
усяго дзе як у мядзведжа вушку. Памянш. Мядз. Ухв. Пра казачнае багацце ў хаце. Высл., 406.
цёпла як у мядзведжджым вушку. Памянш. Вілен., Докш. Ухв. Пра прыемнае, лагоднае цяпло. Sielicki, 158; Высл., 415.
сядзець як у мядзведзя ў вушку. Гл. мядзведзь.
ціха як у Божым вушку. Памянш. Ухв. Пра прыемную цішыню дзе-н. Станкевіч, 353.
як у божым (боскім) вушку. Памянш. Лід., Маст., Воран., Смарг. Ухв. Пра прыемнае знаходжанне дзе-н. Даніловіч, 256; Сцяшковіч, 620; Санько, 71.
як у мядзьвежжу вушку. Памянш. Ушацк. Ухв. Барадулін, 106. Тое, што як у божым (боскім) вушку.

Паведаміць пра недакладнасьць