гусь
ісці як гусі за гусаком. Пра імкненне трымацца ззаду, паблізу вядучага. Янк., 411.
на Беларусі пчолы як гусі, рэзгінамі мёд носяць. Жарт. Пра непамернае выхвалянне багатага жыцця на Беларусі. Янкоўскі, 4.
пазычыць як у гусі аўса. Іран. Пра безвыніковасць спробы пазыкі. Янк., 419.
так як ад гусі авёс купляць. Ваўк. п. Іран. Пра безвыніковае, марнае жаданне нешта купіць. Federowski, 158.
таўстыя хакаюць як гусі. Паст. Пра задышку ў час хацьбы тоўстых людзей. СПЗБ 5, 282.
трымацца як на гусі вада. Іран. Пра тое, што зусім не трымаецца дзе-н. Янк., 433.
гаварыць як гусь з свіннёю (з парэсем). Воран., Навагр. Іран. Пра гаворку, не разумеючы адзін аднаго, па-рознаму адносячыся да прадмета размовы. Даніловіч, 218.
глядзець як гусь на бліскавіцу. Насмешл. Пра няўцямны погляд. Янк., 402; Высл., 305.
доўбаць як гусь обмерзлэ корыто. Жытк. Няўхв. Пра дарэмныя намаганні. ТС 2, 34.
керкаць як гусь. Лях. Няўхв. Пра незразумелую гаворку кагосьці. СПЗБ 2, 458.
лезці як гусь у мякіну. Мсцісл. Насмешл. Пра настырнае, упартае куды-н. імкненне. Юрчанка, 182.
сапсці як гусь. Валож. Пра задышку пры хадзьбе, размове і інш. СПЗБ 4, 366.
хадзіць [кавалерам] як гусь. Насмешл. Пра ганарлівую паставу кавалера. Ройзензон, 79.
цягацца што гусь з блінам. Маладз. Няўхв. Пра маруднае выкананне работы. АВНЛ.
што з гуся (вада). Навагр., Раг. Хоць бы што. НН 1911, 238; АВНЛ; СЦБ, 107.
зарабіць як Солтан на гусях. Гл. Солтан.

Паведаміць пра недакладнасьць