дух
Старая дзеўка як дзіравы кажух - адзін дух. Гл. кажух.
хадзіць як дух па ганавіцах. Свісл. Іран. Пра бадзянне дзе-н. без справы, без занятку. Даніловіч, 221.
баяцца як злога духа. Ваўк. п. Пра вельмі моцны страх каго-н. Federowski, 20.
есці як не ў свае духі (не ў свой дух). Зэльв. Гродз. Няўхв. Пра вельмі прагнае, ненасытнае спажыванне ежы. Даніловіч, 238.
расказаць усё як на духу. Мсцісл. Шчыры аповед пра ўсё садзеянае. Юрчанка 1977, 217.

Паведаміць пра недакладнасьць