каза
баяцца як каза капусты. Нясв. Іран. Пра адсутнасць страху перад чым-н. ФА.
бляяць як каза нядоеная. Докш. Насмешл. Пра чалавека, які непрыемна спявае, дакучае. ФА.
брыкаць як каза. Ваўк. п. Ухв. Пра нейчую лёгкую хаду з падскокамі. Federowski, 43.
зблудзіўся розум як каза ў лесе. Маст. Пра немагчымасць самастойна знайсці слушнай высновы, рашэння. Сцяшковіч, 637.
кароўка як каза. Няўхв. Пра маленькую худую кароўку. Янк., Пар., 84.
нагуляцца як каза на вяроўцы. Астр. Іран. Пра немагчымасць добра пагуляць, вырвацца на волю. ФА.
скакаць як каза. Віц. Кплів. Пра дарослую дзяўчыну, што яшчэ бавіцца дзіцячымі гульнямі. КВДУ.
унадзіцца куды як каза ў [а]гарод. Рэч., Капыл. Няўхв. Пра частае наведванне чаго-н. з карыслівымі мэтамі. Pietkiewicz, 397; Высл., 405; Янк., Пар., 174.
упірацца як каза на кладцы. Шчуч. Няўхв. Пра зацятае, наравістае ўпіранне. Даніловіч, 228.
упірацца як каза на торг ідучы. Ваўк. п. Няўхв. Federowski, 321. Тое ж.
цягацца як цыганская каза на вазах. Воран. Асудж. Пра чалавека, які не працуе, а цягаецца ў пошуках лёгкай спажывы. Даніловіч, 262.
як казаозка). Мсцісл. Ухв. Пра маладую спрытную дзяўчыну. Юрчанка, 185.
як каза паміж двух стагоў: не ведае, да каторага (куды) і кінуцца. Мін. Насмешл. Пра чалавека, які не можа зрабіць выбар, рашыцца на нешта адно. ЛЦ, 130.
зажадацца каму чаго як казе перцу. Мядз. Насмешл. Пра чалавека, якога турбуюць нейкія несур'ёзныя жаданні. ЗСалавей.
захацецца чаго як казе воцату. Брасл. Насмешл. Рабкевіч, 80. Тое ж.
ноч - як дзікай казе пераскочыць. Капатк. Пра зусім кароткую летнюю ноч. ПП 1, 96.
от Ганін до Роздва - ек козе скочыць. Стол. Пра невялічкі прамежак часу паміж святамі Ганны і Ражства. ТС 5, 48.
біць (абадраць, даіць, лупасіць, таўчы) каго як сідараву казу. Ваўк. п., Карм., Люб., Уздз., Астр., Чэрв., Дзярж. Пра бязлітасную эксплуатацыю, біццё некага. Мат., Гом., III, 218; Шырма, 205; Высл., 287; Сцяшковіч, 619; ФА; ЖН, 102; Гілевіч, 66.
ведаць каго як аблупленую казу. Здзекл. Пра дасканалыя веды пра каго-н. Ром., Бел., 297.
глядзець як воўк на казу. Гл. воўк.
шчасце як у казы хвост. Кплів. Пра чыё-н. невялікае, нядоўгае шчасце. Federowski, 377.
хто як з казы нявеста (ухажорка). Мсцісл. Іран. Пра некага няздатнага. Юрчанка, 173.
дзевка як коза. Смал. Ухв. Пра вёрткую, зграбную, жвавую дзяўчыну. Добр., Смол., 331.
спяшацца як з козамі на торг. Кругл. Іран. Пра няспешлівае збіранне, выпраўленне куды-н. Высл., 422.
дзеўкі ўпарты як козы. Нараўл. Няўхв. Пра незгаворлівых, упартых дзяўчат. Дуб., 14; АВНЛ.
пабегчы як козы. Ваўк. п. Жарт. Пра дзяўчат, што жвава, лёгка некуды пабеглі. Federowski, 206.
спаць як козы прадаўшы. Слон. Пра вельмі моцны, салодкі, бестурботны сон. Даніловіч, 230.
у вушах як козы пераначавалі. Насмешл. Пра нямытыя вушы нейкага дзіцяці. Янк., Пар., 172.

Паведаміць пра недакладнасьць