клін
Блін не клін - бруха не распора. Саліг. Прык. Пра адсутнасць шкоды ад аднаго бліна. ФА.
брэша як клін чэша. Гом. Асудж. Пра нейчую складную ману. Высл., 288.
зачырванецца як альховы (асовы) клін. Ваўк. п. Пра чалавека, што моцна зачырванеўся, засаромеўся. Federowski, 347.
сядеть як альховый клин; ни туды, ни сюды. Смал. Іран. Пра нейчае бызвыходнае становішча. Добровольский ІІІ, 73.
Я брашу як клін чашу, а ты праўду гаворыш, як плот строіш. Глуск. Прык. Пра складную ману і нязграбную праўду каго-н. АВНЛ.
расправіцца як абух з клінам. Гл. абух.

Паведаміць пра недакладнасьць