крыніца
гаварыць як крыніца булькоча. Ухв. Пра прыемную, мілагучную гаворку. Санько, 120.
Лужына не крыніца, дзяўчына не маладзіца. Карэл. Прык. Відаць, пра тое, што дзяўчыне да добрай маладзіцы яшчэ трэба дарасці. АВНЛ.
кланяцца каму як крыніцы пры дарозе. Пра адносіны да некага з глыбокай пашанай. Янк., Пар., 86.

Паведаміць пра недакладнасьць