Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
 

ліса
жары як ліса. Жлоб. Пра моцна рыжага чалавека. Мат., Гом., IV, 139. ≺ Жары - рыжы.
любіць каго як ліса пеўня. Мін. Іран. Пра карыслівую любоў з мэтай спажывы. ЛЦ, 52.
накрыцца як ліса хвастом. Асудж. Пра чалавека, які адмовіўся ад узятых на сябе абавязкаў, ад уласных слоў, пазіцыі. Янкоўскі, 227.
напіцца як ліса з ладышкі. Гродз. Іран. Кплів. Пра марнасць намаганняў нешта атрымаць. Цыхун, 77. ≺ Ладышка - гладыш, выцягнуты збанок без ручкі. Параўн. казачны сюжэт пра гасцяванне лісы ў жорава і наадварот.
схавацца як ліса пад бараной. Віл. Кплів. Пра ненадзейны схоў, калі ўсё відна. ФА.
сябраваць як ліса з курыцай. Гродз. Іран. Пра сяброўства, небяспечнае для аднаго боку і карыслівае для другога. ФА.
хадзіць як ліса каля вінаградніку. Ваўк. Пра вышукванне сабе спажывы. ФА.
хітры як ліса. Ваўк. п., Шчуч. Няўхв. Federowski, 52, 86; Сцяшковіч, 613. Тое, што хітры як ліс.
цягнуцца як хвост [за лісою]. Гл. хвост.

Слоўнік беларускіх народных параўнанняў   Слоўнік беларускіх народных параўнанняў
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2019