Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
 

лісіца
закруціць як лісіца хвастом. Ваўк. п. Няўхв. Пра чалавека, які выкручваецца, падманвае. Federowski, 348.
лашчыцца як лісіца. Паст. Няўхв. Пра няшчырую ласкавасць хітруна. СПЗБ 2, 649.
мучыцца як лісіца ў саладусе. Іран. Пра адсутнасць пакутаў, а толькі прагнае задавальненне. Янк., Дыял., III, 162.
накрыцца як лісіца хвастом. Ваўк., Лід. п. Няўхв. Пра крывадушніка. Аксамітаў, 203; Шпилевский, 184; Киркор, 238; Dybowski, III; Pietkiewicz, 197.
праўда як лісіца на леташнім ламе скваркі пякла. Паст. Іран. Пра поўнае глупства, няпраўду. СПЗБ 2, 660.
пячы як лісіца жука. Ашм. Жарт. Пра хуткае, на скорую руку прыгатаванне стравы. Даніловіч, 232.
схавацца як лісіца пад барану. Смарг. Пра ненадзейны схоў, калі ўсё відна. Сцяшковіч, 616.
трапіць як лісіца ў саладуху. Няўхв. Пра чалавека, які ў пагоні за спажывай трапіў у прыкрае становішча. Янк., Пар., 168.
у вочы як лісіца, а за вочы што ён кажыць. Хоц. Няўхв. Пра крывадушнага чалавека. Бялькевіч, 168.
хітрая як лісіца. Вілен., Астр., Мсцісл. Няўхв. Пра хітрую жанчыну. Sielicki, 158; СПЗБ 5, 305; Юрчанка, 189.
хітрыць як лісіца. Мсцісл. Няўхв. Пра нейчыя выкручванні, хітрыкі, падман. Юрчанка, 189.
як лісіца. Мсцісл. Няўхв. Пра падыходлівага няшчырага чалавека. Юрчанка, 189.
глядзець як ёжык на лісіцу. Гл. ёжык.

Слоўнік беларускіх народных параўнанняў   Слоўнік беларускіх народных параўнанняў
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2019