лоб
вылазіць як вош на лоб. Гл. вош.
лёд як лоб. Слон. Ухв. Пра моцны, цвёрды, гладкі лёд. Высл., 341.
папасці як у лоб куляю. Ухв. Пра нешта трапна сказанае. Янк., 420.
сказаў як у лоб даў. Пра нечаканае паведамленне. Крэмнеў, № 1001; Янкоўскі, 107.
уперціся як два казлы лоб у лоб. Гл. казёл.
адзін (анно) як вока [у лобе, у ілбе]. Гл. вока.
адно дзіця як вока ў лобе. Гл. вока.
двое дзетак як дзве окі ў лобе. Гл. вока.
трэба як вош на лобе. Гл. вока.
глядыш як ока в лобу. Гл. ока.

Паведаміць пра недакладнасьць