Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
 

мак
адзёр выступіць як мак. Пух. Пра густую высыпку дробных болек пры захворванні на адзёр. СПЗБ 1, 59.
войска ідзе як мак цвіце. Ваўк. п. Захапл. Пра яскравае відовішча вайскоўцаў падчас паходу, якія ідуць у каляровым убранні, у шапках з чырвонымі аколышкамі. Federowski, 334.
дробны як мак. Ваўк. п. Пра нешта дужа дробнае. Federowski, 82.
зацвісці як мак. Смал. п., Івац. Ухв. 1. Пра нейкую расліну, што цвіце буйным цветам. 2. Пра добрае жыццё жанчыны. Добр., Смол., 398; Янк., Пар., 69; ЗЗайкі.
маленькі як мак. Ваўк. п. Federowski, 177. Тое, што дробны як мак.
Народ ідзе як мак цвіце. Ветк. Пра людзей у святочным адзенні. ФА.
так ціха сядзіць як мак засеялі (засеяўшы). Ваўк. п., Рэч. Пра чалавека, што вельмі сцішыўся. Federowski, 276, 57; Pietkiewicz, 362. ≺ Пры сяўбе маку чакалі найцішэйшага надвор'я, інакш лёгкія зярняткі былі б знесены ветрам.
таўкуць як камары мак. Гл. камар.
трэсці каго як зялёны мак. Мін. Няўхв. Пра калатнечу, здзекі з некага. Гілевіч, 166.
уміралі як мак сыпаліся. Стаўб. Пра павальнае паміранне (напрыклад, падчас эпідэміі), што нагадвае высыпанне саспелага маку-самасею. СЦБ, 217.
чырвоны (красен) як мак. Мядз., Смал. п. Ухв. Пра яркі чырвоны колер чаго-н. Добр., Смол., 395; Высл., 419; Янк., 440.
шчокі як мак. Стаўб. Ухв. Пра чый-н. румяны твар, шчокі. МК, 235.
як мак у полі зацвіў. Ваўк. п. Ухв. Пра яскравае відовішча - вяселле, натоўп на свяце і інш. Federowski, 347.
як мак цвіце. Пра яркасць, стракатасць дзе-н. ТС 3, 61.
гаварыць як макам сыпаць. Лаг. Няўхв. Пра надта хуткую, неразборлівую гаворку. СЦБ, 217.
як макам насыпана (пасыпана) чаго. Гродз. Маст. Пра вялікую колькасць нечага дробнага дзе-н. Даніловіч, 233.
выскачыць як казак з маку. Гл. казак.
людзей (народу, многа) дзе як маку. Ваўк., Навагр. п., Івац. Пра вялікую колькасць людзей дзе-н. Federowski, 63, 188, 198; Ляцкий, 62; ЗЗайкі.
спаць быццам маку наеўшыся. Хоц., Чэрык. Жарт. Пра моцны, беспрабудны сон. ЛЦ, 74. ≺ Мак скарыстоўваўся ў якасці снатворнага сродку.
што маку. Ашм. СПЗБ 4, 249. Тое, што як макам насыпана.
як пасля маку. Люб. Жарт. Пра моцны, працяглы сон каго-н. ДА; Санько, 212.

Слоўнік беларускіх народных параўнанняў   Слоўнік беларускіх народных параўнанняў
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2020