Марцін
набрацца як Марцін за рубля. Слуцк. Насмешл. Пра чалавека, які празмерна напіўся. Санько, 154.
набрацца як Марцін мыла. Крыч., Касц., Мін. Насмешл. Пра чалавека, які празмерна напіўся ці наеўся. Высл., 349; ЛЦ, 97.
нарэзацца ек Марцін мула. Жытк. Насмешл. ТС 3, 158. Тое ж.
падыходзіць да чаго як Марцін да клёцак. Воран., Шчуч. Ухв. Жарт. Пра нейчае ўмелае, удалае стаўленне да чаго-н. Даніловіч, 234; ФА.
цікавы як Марцін да кавы. Лід., Шчуч. Іран. Пра нейчую празмерную цікаўнасць да чаго-н. Сцяшковіч, 614; Высл., 415; Даніловіч, 234.

Паведаміць пра недакладнасьць