паршук
качацца як паршук у берлагу. Слон. Няўхв. Пра чалавека, які неахайна жыве. Высл., 334.
разгадавацца як паршук. Івац. Пра надта распаўнелага, раскормленага чалавека. ЗЗайкі.
сыты як паршук. Ваўк. п. Пра тоўстага, укормленага чалавека, жывёлу. Federowski, 286.
падбародавішча як у паршука. Гродз. Насмешл. Пра сытага чалавека з падвойным падбародкам. Цыхун, 99.

Паведаміць пра недакладнасьць