пятух
грудзі як у петуха калені. Ушацк. Насмешл. Пра неразвітыя худаватыя грудзі падлетка. Барадулін, 118.
уцякаць як курыца ад петуха. Гл. курыца.
худорлявые як петухі. Жытк. Насмешл. Пра цыбатых падлеткаў. ТС 5, 259.
штурхацца як петухі. Мсцісл. Няўхв. Пра задзірлівых падлеткаў ці дарослых. Юрчанка 1977, 119.
як буцян перад петухом. Гл. буцян.
як квакуха перад петухом. Гл. квакуха.
патрэбна як петуху стамеска (тэлефон). Мсцісл. Іран. Здзекл. Пра нешта, зусім непатрэбнае. Юрчанка, 194.
бегчы як пятух за курыцай. Мсцісл. Насмешл. Пра чалавека, што спрытна, імпэтна бегае. Юрчанка, 195.
дзівіцца як пятух на гусіху. Мсцісл. Насмешл. Пра чалавека, што недаўменна глядзіць, дзівіцца. Юрчанка, 195.
завішчаць як аблуплены пятух. Няўхв. Пра чалавека, які ад нечага моцна закрычаў. Ляцкий, 12.
зайздросціць каму як пятух гусаку. Мсцісл. Жарт. Пра моцную зайздрасць каму-н. Юрчанка, 195.
падцыгаць (падскокваць) як пятух. Слон. Насмешл. Пра чалавека, які смешна ходзіць. Высл., 359.
разысціся як пятух на сметніку. Маст. Няўхв. Пра чалавека, што задужа раскрычаўся, раскамандаваўся. Даніловіч, 243.
скакаць як пятух. Зэльв., Івац. Насмешл. Пра забіяку, задзірыстага хлопца. Сцяцко 2005, 50; ЗЗайкі.
сердзіцца як пятух [тэй]. Смал. п. Няўхв. Пра сярдзітага задзірыстага чалавека. Добр., Смол., 762.
трапятацца як пятух у гаросе. Зэльв. Іран. Пра мітусню, трапятанне каго-н. Даніловіч, 243.
успыхваць як пятух. Мсцісл. Юрчанка, 195. Тое, што сярдзіцца як пятух.
хадзіць як пятух перад курыцай. Мсцісл. Насмешл. Пра паводзіны ганарлівага, зухаватага чалавека. Юрчанка, 195.

Паведаміць пра недакладнасьць