Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
 

рыба
абрыднуць як гнілая рыба. Сак. п., Клецк. Пра некага вельмі абрыдлага, апрацівелага. Federowski, 3; ФА.
біцца як рыба аб лёд. Смал. п., Ваўк. п., Рэч., Касц., Уздз., Мсцісл., Чэрык., Касц., Хоц., Мін., Брэсц., Асіп., Віл., Нясв., Івац., Люб. Пра чалавека, які выжывае, змагаецца ў цяжкіх абставінах. Добр., Смол., 28; Нос., 11; Federowski, 29; Pietkiewicz, 357; Высл., 286; Юрчанка 1972, 62; ЛЦ, 23; АВНЛ; СЦБ, 39; ДА; ЗЗайкі.
бяда за бядою як рыба за вадою. Валож., Навагр. Пра цэлы ланцуг бедаў. Federowski, 26; Санько, 117.
вольны як рыба ў нераце. Іран. Пра зусім не вольнага чалавека, безнадзейна злоўленага. Янк., 399.
Госьць як і рыба: на трэці дзень сьмярдзіць. Прык. Лаг. Жарт. Пра найбольшую пажаданасць кароткіх візітаў. Варлыга 1966, 25. ≺ На аснове звычаёвага правіла: Госць першы дзень - золата, другі - серабро, трэці - медзь, дамоў едзь.
жывуць між сабою як рыба з вадою. Івац. Ухв. Пра людзей, што жывуць дружна, у згодзе. БФГ, 168; ЗЗайкі.
жыць як рыба з вадой. Ашм. Ухв. Пра вельмі дружнае, у згодзе жыццё. Даніловіч, 244.
заскакаць як рыба на кручку. Зласл. Пра некага, хто моцна, перапалохана зрэагаваў на нейкае непрыемнае для яго паведамленне, сітуацыю. Янк., 391.
звыкнуць з бядою як рыба з вадою. Пра чалавека, што ўжо прымірыўся са сваёй цяжкой сітуацыяй. Янк., 409.
здароў як рыба. Ваўк., Сак. п., Ашм., Гродз. Ухв. Пра здаровага, спрытнага чалавека. Federowski, 353; Dybowski, 20; Высл., 328.
кідацца як рыба ў вадзе. Ваўк. п. Пра чалавека, які актыўна змагаецца з абставінамі. Federowski, 143; Санько, 146.
маўчаць як рыба [у вадзе]. Сак. п. Пра чалавека, які маўчыць, не выдае сакрэтаў. Federowski, 181; Ройзензон, 73.
мучыцца як рыба без вады. Слон. Спачув. Пра пакуты, выпрабаванні каго-н. Высл., 348.
мы з табою як рыба з вадою: рыба на дно, а ты гаўно. Рэч. Груб. Вульг. Пра нейчую дружбу. Pietkiewicz, 369.
мы з табою як рыба з вадою: рыба на дно, а мы ў гаўно. Ваўк. Груб. Вульг. Federowski, 107. Тое ж.
нямы як рыба. БПФС, 160. Тое, што маўчаць як рыба.
пагуляць як рыба на лёдзе. Іран. Пра адсутнасць пагулянак, а толькі пакуты, клопаты. Рапановіч, 261.
плаваць як рыба. Стаўб. Ухв. Пра добрага плаўца. Высл., 366.
сэрца тоўхая як рыба плешча. Пух. Пра неспакой, хваляванне, калі моцна б'ецца сэрца чалавека. СПЗБ 2, 181.
таўчыся як рыба ў вядрэ. Мсцісл. Насмешл. Пра нейчую мітусню, клопаты ў нявыкрутнай сітуацыі. Юрчанка 1969, 91.
труцца перадамі як рыба ў нораст. Ушацк. Жарт. Пра сучасныя танцы. Барадулін, 24.
ходить як рыба абтраўлиная. Смал. п. Зласл. Пра аглушанага, хмурнага чалавека. Добр., Смол., 556.
хадзіць як рыба па дну. Ваўк. п. Пра чалавека, які дзейнічае стрымана, абачліва. Federowski, 48.
халодная як рыба. Слуцк. Няўхв. Пра некага астылага ці халоднага па характары. Сержпутоўскі 1999, 134.
хаўкаць як рыба ў прыдуху. Пра чалавека, які цяжка дыхае, хапае ротам паветра. Янк., Дыял., III, 169. ≺ Хаўкаць - хапаць паветра ротам.
ціхая як рыба. Пра нейкую маўклівую, ціхую жанчыну. НН, 620.
языком як рыба хвастом. Маст. Няўхв. Пра балбатлівага чалавека, што менціць языком. ФА.
як рыба без вады хто без чаго. Ваўк. п. Пра чалавека, які не можа жыць без нечага, некага. Federowski, 267.
дзіцяці патрэбна ласка як рыбе вада. Мін. Пра важнасць цеплыні і ласкі для дзіцяці. ЛЦ, 82.
добра каму як рыбе на пяску. Ваўк. Іран. Пра вельмі цяжкое, пакутлівае становішча каго-н. ЛЦ, 61.
нада як рыбе зонцік. Нясв. Іран. Пра нешта зусім непатрэбнае, недарэчнае ў дадзенай сітуацыі. ФА.
патрэбен як рыбе парасон. Карм. Іран. Высл., 362. Тое ж.
папасціся як рыба ў сетку. Мін. Пра чалавека, які трапіў у пастку, папаў у бяду. ЛЦ, 62.
вочы як у рыбы. Ваўк. п. Няўхв. Пра вялікія непрыгожыя вочы без выразу. Federowski, 335.
дарвацца як кот да рыбы. Гл. кот.

Слоўнік беларускіх народных параўнанняў   Слоўнік беларускіх народных параўнанняў
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2019