сакол
бачыць як сакол. Ухв. Пра чалавека з зоркім поглядам. Янк., 397.
гол як сакол. Брасл., Івац., Слон., Слуцк., Мсцісл. Пра некага вельмі беднага, безмаёмаснага. Нос., 26; Сержпутоўскі 1999, 23; Юрчанка 1969, 180; Высл., 306; ЗЗайкі. ≺ Сакол - тут, відаць, сценапрабіўная прылада ў выглядзе важкага жалезнага лома, якая ўжывалася ў старадаўнія часы пры штурме крэпасці. Даль, Слов., 4, 262.
Як пазычаць, то вочы як у сакала, а як аддаваць, то як у савы. Прык. Жарт. Пра людзей, што ахвотна пазычаюць і ведаюць, у каго што ёсць, а як аддаць - забываюць, не заўважаюць. Dybowski, 10; Federowski, 226; Добровольский ІІІ, 30.

Паведаміць пра недакладнасьць