старчыха
валачыцца як тая старчыха. Сміл., Леп. Няўхв. Пра марудны бязладны рух. Шатэрнік, 265; ЗВалодзінай.
хадзіць як галееўская старчыха. Мсцісл. Няўхв. Пра жанчыну, што ходзіць ціха, павольна, непрыкметна. Юрчанка, 181.
цягацца як старчыха якая. Капыл. Няўхв. Пра жанчыну, што ходзіць па суседзях, дома нічога не робіць. ДА.
раздрыпаць як галеіўскую старчыху. Мсцісл. Пра неахайную непрывабную жанчыну. Юрчанка 1998, 37. ≺ Раздрыпаць - давесці да неахайнасці.

Паведаміць пра недакладнасьць