Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
 

сучка
брахлівая баба як сучка. Асудж. Пра злосную, языкатую кабету. Dybowski, 5.
Ваша маладая як сучка рабая, а ваш малады, як пень смаляны. Старадар. Фальк. Лаянка сватоў, ганьбаванне супраціўнага боку. ФА.
вышчарацца як сучка на перавозе. Асудж. Пра жанчыну, якая агрызаецца, паказвае зубы. Dybowski, 20.
дзяўгаць як сучка. Іўеў. Асудж. Пра жанчыну, якая лаецца, крычыць, выдумляе прычыны. СПЗБ 2, 71.
круціцца як сучка бясхвостая. Гродз. Асудж. Пра дзяўчыну, жанчыну, якая непрыстойна, амаральна паводзіць сябе. Даніловіч, 254.
круціцца як сучка на перавозе. Івац. Няўхв. ЗЗайкі. Тое ж.
крычаць як сучка ў плот ушчаміўшыся. Астр. Няўхв. Пра кагосьці, хто вельмі гучна, пранізліва, непрыемным для слыху голасам крычаць. Даніловіч, 254.
мудравацца як сучка перад перавозам. Іран. Пра таго, хто чваніцца перад кімсьці. Нос., 80.
набрацца як сучка блох. Івац., Нясв. Асудж. Здзекл. Пра таго, хто моцна напіўся. ФА.
нік! як сучка ў збан - зірнуць, каб падгледзець. Лаг. Няўхв. Пра залішне цікаўную асобу, якая ўсюды суе свой нос. Varłyha, 79.
пазяхаць як сучка ў каноплях. Гом. Няўхв. Пра чалавека, які нявыхавана сябе паводзіць. АВНЛ.
папасці як сучка ў солад. Насмешл. Пра чалавека, які самахоць убіўся ў непрыемнасці. Дуб., Нар., 81.
разгуляцца як сучка ў студні. Докш. Іран. Пра немагчымасць гуляў, траплянне ў прыкрую сітуацыю. Высл., 375.
сварыцца як Сідарава сучка. Мсцісл. Асудж. Пра кагосьці, хто пастаянна, бесперапынна сварыцца. Юрчанка, 197.
Свая ручка не сучка. Прык. Пра тое, што сам сябе не пакрыўдзіш. ПП 2, 474.
такая праўда была як сучка дзёгаць піла. Дзятл., Свісл. Іран. Пра нешта хлуслівае. Даніловіч, 254.
трапіць як сучка ў саладуху. Насмешл. Янк., Пар., 168. Тое, што папасці як сучка ў солад.
у даўгах як сучка ў скочках. Капыл. Здзекл. Пра чалавека, што набраў шмат пазыкаў. ФА.
убіцца як сучка ў рашчыну. Лаг. Насмешл. Varłyha, 111. Тое, што папасці як сучка ў солад.
уткнуцца як сучка ў збан. Капыл., Лаг. Асудж. Пра чалавека, які няпрошана ўмешваецца ў чужыя справы. Ляцкий, 49; Высл., 404; Varłyha, 145; Рабкевіч, 214.
як сучка (сабака) без хваста ў чым. Ашм., Гродз. Іран. Пра чалавека, які непрыгожа, нястройна выглядае ў якім-н. адзенні. Даніловіч, 254.
як сучка ў рашчыня круціцца. Астр. Пра чалавека, што робіць многа розных работ, мітусіцца, кідаецца. СПЗБ 5, 28.
дачакацца як ад рабой сучкі яек. Берасл. Няўхв. Іран. Ніколі не дачакацца чагосьці ад кагосьці. Даніловіч, 212.
даўгоў як у сучкі блох. Капыл. Здзекл. Пра чалавека, што вельмі запазычыўся. ФА.
язык як у сучкі хвост. Ваўк. п., Мсцісл. Асудж. Пра кагосьці балбатлівага. Federowski, 126; Юрчанка 1977, 13.
даняць як Каспар сучку. Гл. Каспар.
дагадзіць каму як зброднай сучцы варам. Іран. Зусім не дагадзіць, а моцна нашкодзіць. Янук., 30. ≺ Збродная - валачашчая.
прыслужыцца як дзядзька сучцы: тая хвост незнарок прытуліла да калодкі, а ён сякерай - гак! І адрубіў. Гл. дзядзька.

Слоўнік беларускіх народных параўнанняў   Слоўнік беларускіх народных параўнанняў
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2019