шэлег
баяцца каго як ліхога шэлега. Пра чалавека, якога асцерагаюцца як няякасных грошай. Янк., Пар., 13; Нос., 50. ≺ Ліхі шэлег - сцёртая альбо скрадзеная манета.
знаць каго як ліхога шэлега. Пра чалавека, якога добра ведаюць і не з лепшага боку. Аксамітаў, 201; Шпилевский, 181; Киркор, 235.
не збудзеш каго/чаго як ліхога шэлега. Ваўк. п., Слон. Пра чалавека або рэч, ад якіх так цяжка пазбавіцца, як ад фальшывай манеты. Federowski, 352; Высл., 354; Янк., Пар., 113.

Паведаміць пра недакладнасьць