![]() |
||||||||||||||
|
||||||||||||||
гамарня (гамэрня), -і, ж., разм. 1. Многоголосый крик, бестолковый говор, разговор. Але яго [Нічыпара] словы ледзьве можна было распазнаць паміж той гамарні, якая цяпер тварылася на дварэ. Чарот. Гамарня, носяць на каромыслах цэбры з яблыкамі, мяшчане журавіны марожаныя з рук ірвуць - на пахмелле. Караткевіч. Дзед Фэлька прывык жыць адзін і злосна пазіраў на сынаву шумлівую гамэрню, а калі сына і нявесткі не было дома, ганяў дзяцей з кута ў кут... Тычына. 2. Огромное неуютное помещение. Некалькі сотак чалавек... выглядала на добрую грамаду людзей, але тут - у гэтай велізарнай і пустой гамэрні - мы самі сабе выдаліся саўсім маленькай жменькай. Ядвігін Ш. |
||
|
|
|||||||||||||||||||
|