Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
Ботаніка. Спэцыяльная (БНТ) (1250 артыкулаў)
 
a  b  c  d  e  f  g  h  i  j  k  l  m  n  o  p  q  r  s  t  u  v  z  


 

Створана на падставе:

Ботаніка. Агульная і спэцыяльная. Менск: Інбелкульт, 1924.

Прадмова

Проэкт беларускай ботанічнай тэрмінолёгіі, надрукованы ў гэтай кнізе, складаецца з дзьвюх частак. Першая зьмяшчае ў сабе тэрмінолёгію Агульнае Ботанікі (анатомія, морфолёгія і фізіолёгія расьлін) і складаецца з расійска-беларускага слоўніка і пры ім двох паказчыкаў − для лацінскіх і беларускіх тэрмінаў з Агульнае Ботанікі. Другая частка складаецца з лацінска-расійска-беларускага слоўніка назваў вышэйшых расьлін (гал. чынам Spermatophyta), спатыканых і агульна вядомых у Беларусі. Назвы сем‘яў, родаў і відаў расьлін зьмешчаны тут разам у парадку лацінскага альфабэту. Да асноўнага слоўніка дададзены два паказчыкі тэрмінаў − беларускі і расійскі. Дзякуючы гэтаму, адшукаць патрэбную назву ці тэрмін павінна быць даволі лёгка.

Увесь проэкт тэрмінолёгіі быў уперад зложаны Дырэктарам Менскае Балотнае Станцыі, сябрам Інбелкульту Вітольдам Міхальскім. Пасьля на працягу 1922−1923 гадоў проэкт быў перагледжаны і прыняты Прыродазнаўчай Сэкцыяй Інстытуту Беларускае Культуры, а часткаю быў заслуханы і ў пленуме Інбелкульту. Найбольш значны ўдзел у гэтай працы па перагляду прыймалі сябры Інбелкульту С. Некрашэвіч, М. Азбукін, М. Грамыка, А. Круталевіч, Ч. Родзевіч і А. Смоліч.

Першая частка проэкту (Агульная Ботаніка) была ўжо надрукована ў № 7−8 „Вест. Нар. Кам. Асьветы С. С. Р. Б.“ за 1922 г. Вымагала яна, аднак, пэўных паправак і дапаўненьняў. Папраўкі і дадаткі ў гэтую частку проэкту, а таксама ўпарадкаваньне і тэхнічная рэдакцыя абедзьвюх частак, улажэньне паказчыкаў і г. д. выпаўнены сябрам Інбелкульту Ар. Смолічам.

Выпускаючы гэты сшытак тэрмінолёгіі ў сьвет, мусім адзначыць яе проэктовы характар. Беларуская мова мае дужа багаты запас ботанічных назваў і тэрмінаў, якія толькі часткова выяўлены; на грунце гэтага выяўленага народнага матар’ялу і пабудована нашая тэрмінолёгія. Аднак новыя запісы і досьледы дадуць, пэўна, шмат больш гэтага матар’ялу, чым яго было ў нашым карыстаньні, і тады можна будзе паправіць тыя недасканаласьці, якія могуць спаткацца ў гэтай працы.

Усе ўвагі і дадаткі да ботанічнае тэрмінолёгіі трэба накіроўваць у Інстытут Беларускае Культуры (Менск, Наркампрос), у Прыродазнаўчую Сэкцыю.

 
Ботаніка. Спэцыяльная (БНТ)   Ботаніка. Спэцыяльная (БНТ)
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2018