Ангельска-беларускі слоўнік (малы)

(980 артыкулаў)

Ангельска-беларускі слоўнік (малы)
Створана на падставе:
Англійска-беларуска-рускі слоўнік. Менск: Беларуская Энцыклапедыя, 2004. ISBN 985-11-0289-X

Слоўнік змяшчае каля 10.000 найбольш ужывальных слоў і словазлучэнняў ангельскай мовы. Выданне прызначаецца для шырокага кола чытачоў, у т.л. настаўнікаў, вучняў студэнтаў-філолагаў.

Укладальнікі
Тамара Суша, Алена Шчука, Алена Таболіч, Віялета Федасеева

Навуковыя рэдактары: кандыдат філалагічных навук Тамара Суша, кандыдат філалагічных навук Алена Шчука, доктар навук П.Дж.Мэё

Рэцэнзент: кандыдат філалагічных навук Лявон Баршчэўскі


Прадмова

Гэты слоўнік уваходзіць у серыю трохмоўных перакладных слоўнікаў, якія выпускае выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя» імя Петруся Броўкі. Прызначаецца ён для перакладу нескладаных тэкстаў - газетных публікацый, твораў мастацкай і навукова-папулярнай літаратуры. Выданне ўключае каля 10.000 найбольш ужывальных слоў, словазлучэнняў, ідыём ангельскай мовы і іх эквівалентаў у беларускай мове. Слоўнік разлічаны на шырокае кола карыстальнікаў: настаўнікаў і вучняў агульнаадукацыйнай сярэдняй школы, навучэнцаў сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў, студэнтаў-філолагаў.

У слоўнік уключаны найбольш ужывальныя словы і словазлучэнні сучаснай ангельскай мовы. Ён змяшчае пераважна тыя словазлучэнні, значэнне якіх нельга зразумець праз літаральны пераклад слоў, што ўваходзяць у іх склад.

Як асобныя дадаткі ў слоўнік уключаны спісы геаграфічных назваў і найбольш ужывальных скарачэнняў ангельскай мовы.

Другое выданне слоўніка падрыхтавана аўтарскім калектывам з удзелам доктара навук П.Дж.Мэё (Вялікабрытанія) у навукова-метадычным цэнтры «Слоўнік» Менскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Пры ўкладанні слоўніка аўтары ў значнай ступені скарысталі матэрыялы картатэкі цэнтра «Слоўнік» МДЛУ.

Літары A, B, C, D распрацавала і дапрацавала Т.Суша,
E, F, G, H, I, J, K, L, M, V, W, X, Y, Z - А.Шчука,
N, O, P, Q, R, S, - В.Федасеева,
S, T, U, V, W, X, Y, Z - А.Таболіч.
Дадаткі ўклала А.Таболіч. Прадмову і інструкцыю для карыстальнікаў склала Т.Суша.

Аўтары выказваюць шчырую ўдзячнасць рэцэнзенту рукапісу слоўніка кандыдату філалагічных навук Л.Баршчэўскаму за зробленыя заўвагі і прапановы, якія былі ўлічаны і палепшылі змест слоўніка.

Укладальнікі слоўніка будуць удзячныя кожнаму, хто дашле свае парады і заўвагі на адрас: 220034, г. Менск, вул. Захарава, 21, Менскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт, Навукова-метадычны цэнтр «Слоўнік».



Лексікаграфічныя крыніцы

1. Кішэнны англа-беларуска-рускі слоўнік / Т.Суша, А.Шчука, А.Таболіч, В.Федасеева; Пад агул. рэд. Т.Сушы, А.Шчукі, П.Дж.Мэё. Мн.: Выш. шк., 1995.
2. Корсак Л., Марціновіч Л. Англа-беларускі слоўнік фразеалагізмаў параўнальнага тыпу. Мн.: Выш. шк., 1984.
3. Кунин А.В. Англо-русский фразеологический словарь. М.: Рус. яз., 1984.
4. Новый Большой англо-русский словарь. В 3-х т. / Ю.Д.Апресян, Э.М.Медникова, А.В.Петрова и др.; Под общ. рук. Ю.Д.Апресяна и Э.М.Медниковой. М.: Рус. яз., 1997.
5. Пятроўскі Я. Ангельска-беларускі, беларуска-ангельскі слоўнікі - English-Byelorussian, Byelorussian-English dictionaries. Мн.: Тэхналогія, 1993.
6. Русско-белорусский словарь / Ред. К.Атрахович (К.Крапива). Т. 1-2. Мн.: БелСЭ, 1991.
7. Слоўнік беларускай мовы / Пад рэд. М.Бірылы. Мн.: БелСЭ, 1987.
8. Тлумачальны слоўнік беларускай мовы / Пад агул. рэд. К.Атраховіча (К.Крапівы). Т. 1-5. Мн.: БелСЭ, 1977-1984.
9. Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы / Пад рэд. М.Судніка, М.Крыўко. Мн.: БелЭн, 1996.
10. Уилсон Е.А.М. Англо-русский учебный словарь. М.: Рус. яз., 1982.
11. Collins Cobuild English Dictionary. London: Harper-Collins Publishers, 1995.
12. Jones D. English Pronouncing Dictionary. Cambridge University Press, 1992.
13. Longman Dictionary of Contemporary English. Harlow: Longman, 1995.
14. The Oxford Advanced Learner's Dictionary of Current English. Oxford: OUP, 1995.
15. Wells J.C. Longman Pronunciation Dictionary. Harlow: Longman, 1990.


Умоўныя абазначэнні і знакі

( ) У круглых дужках, калі гэта неабходна, даюцца: 1) формы, якія ўтвараюцца не па правілах (формы няправільных дзеясловаў, ступені параўнання прыслоўяў і прыметнікаў, множны лік назоўнікаў); 2) варыянты слоў і словазлучэнняў; 3) тлумачальныя словы.
I, II, III Рымскімі лічбамі абазначаюцца амонімы. Іх парадак фармальны: спачатку даецца назоўнік (n), пасля прыметнік (a), дзеяслоў (v), прыслоўе (adv) і г.д. Выключэнне складаюць выпадкі субстантывацыі прыметнікаў, якія азначаюць нацыянальнасці, і ад'ектывацыі дзеепрыметнікаў.
1, 2, 3 Арабскімі лічбамі абазначаюцца розныя значэнні слова.
, Коскай аддзяляюцца сінанімічныя або блізкія па значэнні словы.
; Кропка з коскай аддзяляе больш далёкія па значэнні словы, а таксама словазлучэнні.
: Двукроп'е пасля загаловачнага слова абазначае, што гэта слова ўжываецца звычайна ў складзе словазлучэння.
Знак ромб ставіцца перад фразеалагічнымі словазлучэннямі.
Курсівам набіраюцца словы, якія ўдакладняюць значэнне загаловачнага слова.
Стрэлка азначае адсылку да іншай граматычнай формы гэтага слова, да якой даецца перакладны эквівалент.


Умоўныя скарачэнні

Ангельскія
a adjective (прыметнік)
adv adverb (прыслоўе)
cj conjunction (злучнік)
inf infinitive (неазначальная форма дзеялова)
int interjection (выклічнік)
n noun (назоўнік)
num numeral (лічэбнік)
part particle (часціца)
past past indefinite (прошлы час)
pl plural (множны лік)
pp past participle (дзеепрыметнік прошлага часу)
prep preposition (прыназоўнік)
present present indefinite (цяперашні час)
pron pronoun (займеннік)
smb somebody (хто-небудзь)
smth something (што-небудзь)
v verb (дзеяслоў)

Беларускія
адз. л. адзіночны лік
адм. ск. адмоўны сказ
амер. амерыканізм
анат. анатомія
ас. асоба дзеяслова
астр. астраномія
бат. батаніка
біял. біялогія
буд. ч. будучы час
ваен. ваенная справа
выш. (найвыш.) ст. вышэйшая (найвышэйшая) ступень
геагр. геаграфія
геал. геалогія
гіст. гістарызм
грам. граматыка
дав. скл. давальны склон
дзеясл. дзеяслоў
заал. заалогія
знач. значэнне
і г.д. і гэтак далей
і да т.п. і да таго падобнае
каго-н. каго-небудзь
каму-н. каму-небудзь
кім-н. кім-небудзь
лац. лацінскае слова
лінгв. лінгвістыка
мат. матэматыка
мед. медыцына
мн. л. множны лік
муз. музыка
напр. напрыклад
паліт. палітычны тэрмін
перан. пераноснае значэнне
пр. ч. прошлы час
пыт. ск. пытальны сказ
разм. размоўнае слова, выраз
родн. скл. родны склон
рэл. рэлігія
с.-г. сельская гаспадарка
скар. скарачэнне
спарт. спартыўны тэрмін
сцвярдж. ск. сцвярджальны сказ
тв. скл. творны склон
тэатр. тэатральны тэрмін
тэх. тэхніка
фіз. фізіка
філас. філасофія
хто-н. хто-небудзь
цяпер. ч. цяперашні час
чаму-н. чаму-небудзь
што-н. што-небудзь
электр. электратэхніка
юр. юрыдычны тэрмін
які-н. які-небудзь


Паведаміць пра недакладнасьць