Імунітэт , неўспрымальнасць арганізма да інфекцыйных агентаў тыпу вірусаў і мікробаў, а таксама шэрагу арганічных рэчываў неінфекцыйнай прыроды. Адным з галоўных фактараў імунітэту супраць інфекцыйных хвароб з'яўляецца дзейнасць клетак імуннай сістэмы (макра- і мікрафагі, лімфоідныя клеткі), у тым ліку ўтварэнне ахоўных антыцелаў.

Гл. таксама Вакцына, Імунагенныя ўласцівасці, Пратэктыўныя бялкі

Паведаміць пра недакладнасьць