Кармавыя мікраарганізмы, прадукт з высушаных мёртвых клетак дражджэй, грыбоў, бактэрый або аднаклетачных водарасцей, вырашчаных прамысловым спосабам. Кармавыя мікраарганізмы выкарыстоўваюцца для павелічэння колькасці бялку ў корме і паляпшэння амінакіслотнага саставу кармоў.