Структурны ген, участак нуклеатыднай паслядоўнасці, у якім ёсць інфармацыя пра структуру другога біяпалімера (бялку, РНК); у гэта паняцце не ўключаюцца нуклеатыдныя паслядоўнасці, якія маюць рэгулятарныя сігналы для экспрэсіі гена. Гл. таксама Аперон, Генетычная карта