Тарашкевіч Браніслаў (1892-1938), дзеяч беларускага нацыянальна-дэмакратычнага адраджэння, мовазнавец. Акадэмік АН БССР (1928). У 1918-1923 г. адзін з лідэраў Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі. У 1922 г. абраны дэпутатам польскага сейма. Адзін з арганізатараў Беларускай сялянска-работніцкай грамады. Арыштаваны польскімі ўладамі. У 1933 г. у выніку абмену палітвязнямі пераехаў у СССР. Арыштаваны ў 1937 г., прыгавораны да вышэйшай меры пакарання. Расстраляны. Рэабілітаваны ў 1957 г.

Крыніца: Сымон Кандыбовіч. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі. Менск, БГА, 2000.

Паведаміць пра недакладнасьць