Адэнавірусныя інфекцыі, інфекцыі млекакормячых і птушак, выкліканыя адэнавірусам (гл. адэнавірусы). У людзей працякаюць у выглядзе вострай або радзей хранічнай бессімптомнай ці маніфестнай інфекцыі з гарачкай, адэнапатыяй, высыпкай і мясцовымі пашкоджаннямі вачэй, насаглоткі, міндалін, бронхаў, кішэчнага тракта, мачавога пузыра. Перанесеная інфекцыя прыводзіць да развіцця тыпаспецыфічнага імунітэту. Этыялогію ўстанаўліваюць выдзяленнем віруса на перавівальных клетках і сералагічна ў рэакцыях нейтралізацыі і РЗК.

Паведаміць пра недакладнасьць