Адэнавірусы, сямейства простых ДНК-геномных вірусаў - паразітаў млекакормячых (маст А) і птушак (авіа А). Вірыён мае форму ікасаэдра дыяметрам 70-90 нм. Геном адэнавірусаў уяўляе двухнітачную лінейную ДНК, асацыіраваную з бялком. Капсід пабудаваны з 252 капсамераў па кубаідальным тыпе. Ад вяршынь ікасаэдра адыходзяць булавападобныя выступы, якія выконваюць функцыю рэцэптараў. Змяшчаюць групавыя, падгрупавыя і тыповыя антыгены. Па тыповым антыгене адэнавірусы чалавека падзяляюцца на 41 сератып. Размнажэнне іх адбываецца ў ядры па незалежным, радзей інтэгральным тыпе. Валодаюць гемаглютынуючай актыўнасцю. Устойлівыя ў навакольным асяроддзі.

Паведаміць пра недакладнасьць