Альфа-вірусы, род з сямейства тогавірусаў. Уключае больш за 20 вірусаў, якія адрозніваюцца па антыгенных і біялагічных уласцівасцях. Некалькі відаў патагенныя для чалавека. Хваробы працякаюць па тыпе цяжкіх энцэфалітаў (усходні, заходні, венесуэльскі) або ліхаманак (Сіндбіс, карэльская, чыкунгунья і інш.).

Паведаміць пра недакладнасьць