Анкагены, гены ці сукупнасць генаў, уключаных у вірусны або клетачны геном, прадукты якіх могуць выклікаць пухлінную трансфармацыю клеткі. Вірусныя анкагены ўваходзяць у склад віруснага генома. Страта іх не адбіваецца на здольнасці вірусаў выклікаць інфекцыю клеткі. Магчыма, маюць клетачнае паходжанне. Клетачныя анкагены выяўляюцца ва ўсіх клетках біялагічнага віду, уключаючы і палавыя, і перадаюцца па законах Мендэля. Яны могуць быць поўнымі ці няпоўнымі, г. зн. здольнымі ці няздольнымі ўтвараць новую генерацыю экстрахрамасомных вірусаў. Звычайна знаходзяцца ў стане рэпрэсіі.

Паведаміць пра недакладнасьць