Антысептыкі супрацьвірусныя, хімічныя рэчывы, якія выкарыстоўваюць для лячэння і прафілактыкі вірусных пашкоджанняў скуры, слізістых абалонак і ран. Фармальдэгід, гіпахларыты, ёдная настойка, калію перманганат, надвоцатная кіслата хутка і эфектыўна нейтралізуюць інфекцыйную актыўнасць простых і складаных вірусаў. Паверхнева-актыўныя рэчывы эфектыўныя толькі супраць складаных вірусаў. Хлорамін, ёдаформ, фенол, спірты ўмерана дзейнічаюць на складаныя вірусы і слабей на простыя. У асяроддзі, багатым бялкамі, большасць антысептыкаў рэзка паніжаюць або нават губляюць супрацьвірусную актыўнасць.

Паведаміць пра недакладнасьць