Апяразваючы герпес, вострае або хранічнае захворванне чалавека, якое характарызуецца гарачкай, моцнымі апяразальнымі болямі і герпетычнай высыпкай па ходзе міжрэберных нерваў. Выклікаюць захворванне альфа-герпесвірусы 3-га сератыпу (гл. альфа-герпесвірусы). Узнікае ў асоб, якія раней перанеслі ветраную воспу, г. зн. з'яўляецца познім рэцыдывам гэтага захворвання.

Паведаміць пра недакладнасьць