Арбавірусы, вялікая разнародная група РНК-геномных вірусаў, аб'яднаных у адну экалагічную групу на аснове супольнасці шэрага экалагічных уласцівасцей (прыроднай ачаговасці, паражэння дзікіх жывёл, трансмісійнага спосабу перадачы, трапізму да нервовай сістэмы). У арбавірусы ўключаюць прадстаўнікоў сямейства флаві-, тога-, бунья-, арэна-, рэа- і рабдавірусаў (гл. флавівірусы, тогавірусы, буньявірусы, арэнавірусы, рэавірусы, рабдавірусы).

Паведаміць пра недакладнасьць