Арганныя культуры, невялічкія фрагменты органаў жывёл, якія культывуюцца на паверхні шчыльнага або вадкага пажыўнага асяроддзя. Харчаванне іх ажыццяўляецца шляхам дыфузіі пажыўных рэчываў. Арганныя культуры захоўваюць здольнасць да росту, размнажэння і дыферэнцыроўкі, структуру, узровень і спектр чуллівасці да вірусаў, характэрных для органа. У іх павінна адсутнічаць перыферычная зона росту клетак. Выкарыстоўваюць для культывавання і вывучэння вірусаў. У параўнанні з культурай клетак больш адпаведныя жывому органу.

Паведаміць пра недакладнасьць