Арэнавірусы, сямейства складаных РНК-геномных вірусаў. Вірыён мае сферычную або авальную форму, памерам 60-80 нм. Геном віруса прадстаўлены двума фрагментамі аднанітачнай негатыўнай РНК. Капсід укладзены па спіральным тыпе. Суперкапсід ліпапратэідны з булавападобнымі шыпамі на паверхні. Пад суперкапсідам размяшчаюцца 10-15 клетачных рыбасом. У арэнавірусы ўключаны 12 вірусаў, тры з іх (Ласа, Хунін, Мачупа) патагенныя для чалавека, выклікаюць у яго цяжкія, з высокай лятальнасцю гемарагічныя ліхаманкі.

Паведаміць пра недакладнасьць