Буньявірусы, сямейства складаных РНК-геномных вірусаў, якія ўваходзяць у экалагічную групу арбавірусаў. Вірыён сферычнай або авальнай формы, памерам 90-100 нм. Геном прадстаўлены аднанітачнай, кольцападобнай, фрагментарнай негатыўнай РНК і транскрыптазай. Капсід пабудаваны з аднаго бялку па спіральным тыпе. Акружаны ліпапратэінавай абалонкай з палачкападобнымі шыпамі на паверхні. У сямейства буньявірусаў уваходзяць 4 роды, больш за 260 вірусаў, многія з іх патагенныя для чалавека. Захворванні працякаюць па тыпе энцэфалітаў і ліхаманак.

Паведаміць пра недакладнасьць