Гемаглютынацыя, з'ява склейвання эрытрацытаў вірусамі, якія маюць на сваёй паверхні гемаглютыніны. Праяўляецца ва ўтварэнні на дне лункі (прабіркі) шырокага асадку з фестончатымі краямі («парасонік»). Выкарыстоўваюць у рэакцыях гемаглютынацыі і тармажэння гемаглютынацыі для індыкацыі і ідэнтыфікацыі вірусаў.

Паведаміць пра недакладнасьць