Гемадсорбцыя, з'ява прымацавання эрытрацытаў да інфіцыраваных вірусамі клетак (клетачнага манаслоя). Выкарыстоўваюць у рэакцыях гемаадсорбцыі і тармажэння гемадсорбцыі для індыкацыі і ідэнтыфікацыі вірусаў.