Гемарагічныя ліхаманкі, трансмісійныя прыродна-ачаговыя вірусныя захворванні з гемарагічным сіндромам. Вядомы гемарагічныя ліхаманкі з ныркавым сіндромам, омская гемарагічная ліхаманка, якая выклікаецца флавівірусам, балівійская гемарагічная ліхаманка, якая выклікаецца арэнавірусам Мачупа, крымская гемарагічная ліхаманка, якая выклікаецца буньявірусам, аргентынская гемарагічная ліхаманка, якая выклікаецца арэнавірусам Хунін. З гемарагічным сіндромам працякаюць жоўтая ліхаманка, ліхаманка Дэнге, ліхаманка Ласа, ліхаманка Эбала.

Паведаміць пра недакладнасьць