Гепатыт A (хвароба Боткіна), шырока распаўсюджанае інфекцыйнае захворванне з фекальна-аральным механізмам перадачы. Выклікаецца вірусам гепатыту A. Захворванне праяўляецца праз 15-40 дзён пасля заражэння пад'ёмам тэмпературы, нярэдка выразнымі сімптомамі пашкоджання спачатку верхніх дыхальных шляхоў, а затым кішэчнага тракта. Кал губляе колер, мача становіцца цёмнай. У часткі хворых, асабліва дарослых, далучаюцца з'явы паражэння печані, перш за ўсё жаўтуха. Набыты імунітэт працяглы. Хранізацыя хваробы і пераход у носьбіцтва не сустракаюцца. З дапамогай ІЭМ, ІФА і РІА можа быць выяўлены вірус у кале і прырост антыцел у сываратцы крыві.

Паведаміць пра недакладнасьць