Гібрыдызацыя вірусаў, аб'яднанне ў адну малекулу аднанітачнай НК або яе фрагментаў, якія належаць розным вірусам. Адбываецца ў выпадку наяўнасці камплементарных паслядоўнасцей нуклеатыдаў. Важная крыніца зменлівасці вірусаў. Выкарыстоўваюць у рэакцыях малекулярнай гібрыдызацыі для ідэнтыфікацыі вірусаў.