Грып (інфлюэнца), вострае рэспіраторнае віруснае захворванне чалавека, якое мае выразную тэндэнцыю да эпідэмічнага распаўсюджвання. Выклікаецца ортаміксавірусамі A, B і C. Пачынаецца з катаральнага запалення верхніх дыхальных шляхоў. Неўзабаве далучаюцца гарачка, агульная інтаксікацыя, паражэнне сярэдніх і ніжніх дыхальных шляхоў. Нярэдка бываюць бактэрыяльныя ўскладненні. Пасля хваробы застаецца працяглы тыпаспецыфічны імунітэт. Вірус выдзяляюць на курыных эмбрыёнах. Сералагічны дыягназ устанаўліваюць па нарастанні цітру антыцел у РТГА, РЗК. Для прафілактыкі выкарыстоўваюць жывую інактываваную і субадзінкавую вакцыны, хіміяпрэпараты, гама-глабулін.

Паведаміць пра недакладнасьць