Зменлівасць вірусаў , змяненне фенатыпу або генатыпу вірусаў. Асаблівасцю фенатыповай зменлівасці вірусаў з'яўляецца яе сувязь з уключэннем у склад суперкапсіду ліпа- і глікапратэідаў гаспадара. Мутацыйны працэс у вірусаў носіць спантанны і індуцыраваны характар, ён працякае з высокай частатой (асабліва ў вірусаў з РНК-геномам), ахоплівае многія прыметы. Генетычныя рэкамбінацыі адбываюцца ў працэсе змешанай інфекцыі клеткі-гаспадара. Яны ўзнікаюць у выніку фізічнай інтэграцыі частак розных вірусных геномаў (генетычная рэкамбінацыя, пераразмеркаванне, рэактывацыя, гетэраплаідыя) або часовага выкарыстання адным вірусам бялку, кадуемага другім вірусам (камплементацыя, фенатыповая зменлівасць).

Паведаміць пра недакладнасьць